Бирюзовец 66-71
Сайт выпускников 1-го факультета Рижского Высшего Командно-Инженерного
Краснознаменного училища имени Маршала Советского Союза Бирюзова С.С.
Схема г. Рига п. Лиласте

Посвящается нашим родителям, учителям и первым командирам, тем, кто прошел Великую Отечественную войну, не просто прошел, а победил, при этом остался жив и дал жизнь нам.

 

Сборник стихов

2013-01-22 09:44:25

Абразанне

У халодным лістападзе
Абразаў дзядок сукі.
З ім ўнучак быў у садзе:
Яны з дзедам - дружбакі.
- Ты навошта абразаеш
Столькі голля з добрых дрэў?
Хіба дроў зусім не маеш
Ці на старасць звар’яцеў?
Разгубіўся дзед... Не зразу
На пытанне адказаў:
Бачыш, як смаркач абразіў!
Драбязя, а так падцяў!
- Я, саколік мой, знішчаю
Толькі хворыя сукі,
Маладзенькіх не чапаю,
Хай растуць ва ўсе бакі!
А з старых галін, унучак,
Больш нам яблыкаў не рваць.
Нат у кніжках зараз вучаць,
Як старое прыбіраць.
Вось цяпер сам будзеш ведаць,
Як хадзіць трэба ля дрэў.
- Дзед, а што табе абрэзаць,
Каб і ты памаладзеў?
Зноў збянтэжыўся старэнькі,
З паўхвіліны соп, маўчаў...
Потым буркнуў:
- От дурненькі!
Ды калі б я тое знаў,
Дык гадоў таму пятнаццаць
Знішчыў корань той ці сук!
А цяпер давай збірацца,
Змарнаваў настрой ты, унук!


Бег да яе, думаў няспынна...

Бег да яе, думаў няспынна:
Каб хоць свой гонар не згубiць,
Бо будзе брыдка прад жанчынай,
Што яна просiць – не зрабiць!
Сустрэла, кажа мне: «Нарэшце…
Калi прыйшоў, дык не дрыжы,
Падсунься, каб хапiла месца…
Расслабся, ты ж не на крыжы!
Маўчы, не трэба, каб пачулi,
Што буду я рабiць з табой.
I ведай, тут табе не гулi.
Не меньш гадзiны будзеш мой».
У мяне зсiнелi раптам губы,
Ад слоў яе скрывiўся рот.
Заляскаталi дробна зубы,
Я зразумеў – папаўся кот.
А потым… Што яна рабiлa…
Круцiўся, быццам той мянтуз.
Яна мяне ўсё хвалiла:
-Крышку яшчэ… мужчынай будзь!
Назад iшоў – дрыжалi ногi.
Быў мокрым, мяккiм, быццам квач,
Як добра, што зубоў не многа
Лячыла мне жанчына-урач.

Конь і сабака

Конь з сабакам-во сябры!
Іх вадою не разліць.
Ад зары і да зары любяць побач пахадзіць.
Праўда конь ступае важка: Цягне плуг ці барану.
А сабака-небарачка.
Толькі топча баразну.
Ён да працы не прывык,
Вартаваць яму зручней,
Вось і высунуў язык,
Каб каню было лягчэй.

Дзед і унучка

Унучка кажа:"Дзед мой родны,
Вельмі я цябе люблю,
Бо на малпу ты падобны-
Цацку лепшую маю".
Гавару маёй маленькай,
-Што раней такім не быў.
Гэта я цяпер сівенькі
І маршчынак шмат нажыў.
Потым здымак ёй у ручку
Свой падаў, дзе малады.
-Паглядзі на мяне ўнучка?
-Не, дзядуля,тут не ты...



 

Все публикации от Голоскок Алексей Петрович

 
 

РВКИКУ71.РФ

Любое использование информации и объектов без письменнного предварительного согласия правообладателя не допускается
и преследуется по Закону, согласно статье 300 ГК РФ.